Купалье пройдет в Веремеевке

Актуальное Культура Это интересно

  Адно з самых любімых і папулярных святаў народнага календара — Купалле — сёлета будзе адзначацца 6 ліпеня ў аг. Верамееўка. «Купальскія забавы» распачнуцца ў 20.30 і працягнуцца да 23.30 на пляцоўцы ля Верамееўскага СДК.IvanaKypala

  Яго культарганізатар Ірына Раманюга расказала, што самадзейныя артысты імкнуцца захаваць дух старажытнага свята. Падчас тэатралізаванай праграмы добрыя сілы, якія ўвасобяць нязменныя Купалінка і Іван Купала, з дапамогай вясёлых скамарохаў, мясцовых артыстаў і калектываў ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» будуць змагацца з нячыстай сілай. Перамозе над імі паспрыяюць удзел наведвальнікаў свята ў гульнях, розыгрышах, конкурсах, атракцыёнах, пошуках папараць-кветкі.
На працягу мерапрыемства будуць працаваць выязныя гандлёвыя кропкі.
Не змяняйце векавой традыцыі адзначаць выдатнае беларускае свята! Прыходзьце на Купалле!
Саша СЯМЁНАВА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *