Организация горячего питания городокских хлеборобов

Актуальное Дела аграрные

«Папрацуеш да поту — пад’ясі ў ахвоту». У гэтай прыказцы — глыбокі сэнс, бо праца ладзіцца тады, калі добра падсілкуешся. Зараз, калі ў раёне ідзе ўборка зерня, пачынаецца сяўба азімых, пытанне арганізацыі харчавання для механізатараў мае вялікае значэнне. Кожная гаспадарка вырашае яго па-рознаму. Адны рыхтуюць ежу ў сваіх сталовых, другія дастаўляюць гатовыя абеды са сталовай ААТ «Птушкафабрыка Гарадок».
Гэта прадпрыемства забяспечвае сваіх механізатараў бясплатнымі гарачымі абедамі і вячэрамі, 50% з зарплаты вылічваюць толькі ў пастухоў. Эканаміст С.А. Іваноўская паведаміла:
— Сталовую забяспечваем мясам, вырошчваем самі капусту, буракі, моркву, бульбу, таму прадукцыя, у асноўным, свая. Падрыхтаваныя абеды развозім да месца працы механізатараў на машыне. Людзі задаволеныя, бо не трэба браць «перакус» з сабою.
Гарачыя абеды рыхтуюць у гэтай сталовай і для механізатараў КУСГП імя Свярдлова. Гаспадарка поўнасцю аплачвае ўсе стравы. Pitanie2СРДУП «Улішыцы-Агра» забяспечвае сваіх працаўнікоў, занятых на сельгасработах, бясплатнымі гарачымі абедамі два разы на дзень з ранняй вясны да позняй восені. Як расказаў кіраўнік гаспадаркі А.А. Карнішоў, сталовая прадпрыемства ў гэты час, як і самі аграрыі, працуе без выхадных. Ежа ў тэрмасах, што вязуць на палі, — заўсёды сытная, смачная. Але іншы раз адміністрацыя задумваецца, каб вылічваць за яе той-сёй працэнт з парушальнікаў дысцыпліны.
Вялікія порцыі смачнай ежы гатуюць у сталовай ф-ла «Віраўлянскі» круглы год. Іх прапануюць жывёлаводам — бясплатна, а спецыялісты плоцяць 50% кошту. Падчас палявых работ камбайнеры, вадзіцелі, механізатары атрымліваюць па два гарачых бясплатных абеды і абавязкова — халодную мінеральную ваду. Тыя, хто дзяжураць у начныя змены на зернесушыльным комплексе, атрымліваюць і сухпайкі.
На поле КУСГП імя Дзімітрава мы трапілі падчас другога абеду. Гарачую ежу даставіла повар І.І. Засека (на здымку). Яна расказала аб арганізацыі харчавання механізатараў у гаспадарцы:
— Кожны дзень мы рыхтуем 43-45 абедаў, 18-20 полднікаў. Нашы працаўнікі атрымліваюць іх бясплатна. Кошт абедаў складае каля 4 руб., полднікаў — 1,5 руб. Рыхтуем іх на сваёй кухні, прадукты купляем у магазінах у Езярышчы — райспажыўтаварыства і спецыялізаваным птушкафабрыкі. Мяса пастаўляе наша гаспадарка. Стараемся, каб у меню былі і салаты, і розныя кампоты. Мезанізатары задаволеныя.Pitanie1Сапраўды, ніхто з мужчын не скардзіўся, бо ежа заўсёды смачная, свежая. Добра і тое, што не трэба плаціць за абеды.
УП «Паўночны» мае сваю сталовую. З вясны да восені развозіць абеды спецыяльная машына, вадзіцель якой, як і ў іншых гаспадарках, мае санкніжку, спецыяльны допуск. Транспарт кожны год выдзяляе трамвайна-тралейбусны парк г. Віцебска, шэфы прадпрыемства. Галоўны спецыяліст Л.П. Жабенка растлумачыла:
— Кормім мы сваіх рабочых два разы, за абеды вылічваем 30% іх кошту з зарплаты, 70% выдаткаў арганізацыя бярэ на сябе. Увечары выдаём сухпаёк. Калі ёсць парушэнні працоўнай дысцыпліны, то з зарплаты ўтрымліваем 100% за харчаванне. Але такія выпадкі здараюцца рэдка.
Рабочы дзень улетку пачынаецца рана, а дадому мехнізатары спяшаюцца ўжо прыцемкам. Але яны стараюцца, каб хутчэй убраць вырашчанае, а ўмовы для працы, уключаючы харчаванне, у гаспадарках раёна створаны.
Галіна ЯКАЎЛЕВА.
Фота Святланы ЯКАЎЛЕВАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *