аг. Веремеевка отметила десятилетний юбилей

Актуальное Повод Социум

Дзесяцігадовы юбілей аграгарадка Верамееўка адзначылі яго жыхары, сабраўшыся ў першы вераснёўскі вечар на дзіцячай пляцоўцы, якая на час правядзення свята стала месцам забаў, вяселля і віншаванняў для тых, хто жыве ў гэтым кутку.
Жыхары аграгарадка Верамееўка да юбілею рыхтаваліся загадзя: ля пад’ездаў з’явіліся новыя лаўкі, гаспадыні гатавалі розныя прысмакі, прыбіралі ў дварах. Таму на святочных сталах былі пірагі, напоі, слоікі з нарыхтоўкамі, а Алена Фядотава частавала вяскоўцаў гарачымі дранікамі. Дзеці мелі магчымасць прыняць удзел у розных атракцыёнах, пазабаўляцца на надзімных горках, набыць папкорн і салодкую вату. Рознакаляровыя сцяжкі ўздоўж вуліцы падкрэслівалі ўрачыстасць мерапрыемства. Работнікі Верамееўскага СДК пад кіраўніцтвам Алены Дзюбковай падрыхтавалі для вяскоўцаў цудоўную праграму «Мой родны куток».VeremeevkaРадасць сустрэчы з вяскоўцамі раздзяліла старшыня Першамайскага сельвыканкама А.П. Усенка. Яна павіншавала жыхароў аграгарадка са святам і пажадала здароўя, шчасця, дабрабыту, поспехаў у працы. Са словамі падзякі ў адрас працаўнікоў ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» звярнулася галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце В.М. Люкшына, пажадаўшы ўсім кахання, усмешак, дружбы і мірнага неба над галавой. Яе чароўныя песні сталі добрым падарункам вяскоўцам, а калі загучала «Ад зары да зары», то і малыя, і вялікія танчылі і падпявалі. Прыемна, што сузор’е аграгарадка папоўнілася ў гэтым годзе пяццю новымі зорачкамі — маленькімі жыхарамі. Самы малодшы з іх — Міша Фандарэнка. Адзначылі і тых, хто першы раз пайшоў у першы клас. Іх у аграгарадку — восем чалавек. Калі чуецца дзіцячы смех у вёсцы, то жыццё працягваецца. Дзевяць мнагадзетных сямей віншавалі на свяце, жадаючы бязвоблачнага надвор’я ў доме. Словы падзякі гучалі ў адрас бацькоў, чые сыны служаць у радах Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь.
Падвялі на святочным мерапрыемстве вынікі конкурсу ў намінацыі «Лепшы падворак». Старшыня сельвыканкама А.П. Усенка павіншавала і ўручыла прызы сем’ям У.К. Варанко, Г.А. Гойлавай. Лепшым прызнана падвор’е сям’і Лявонавых. Падарункі атрымалі сям’я Фядотавых, якая на свяце прадстаўляла вуліцу Яблыневую, А. Башкірава, А. Крутава, Н. Кірэева, К. Карэліна — прадстаўнікі лепшых пад’ездаў.
Заўзятыя вядучыя С. Арлова і І. Раманюга ўвесь вечар падтрымлівалі ў прысутных добры настрой. Бібліятэкар М.В. Суворава расказала цікавую гісторыю ўзнікнення вёскі, а вакальная група Верамееўскага СДК «Вялікі перапынак» радавала цудоўнымі песнямі.
Святочная праграма завяршылася, але жыхары не спяшаліся дадому.
— Для нас сённяшні вечар — проста нейкі цуд, — кажа Ю. Паўленка, — нават не чакалі. Павесяліліся, дзеці нагуляліся, няхай гэта стане добрай традыцыяй!
Галіна КАВАЛЁВА.
На здымку: падчас свята.
Фото аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *