Награждено Городокское райобъединение профсоюзов

Актуальное Профсоюзная жизнь

  Па выніках маніторынгу дзейнасці раённых (гарадскіх) прафсаюзных аб’яднанняў вызначаны 17 з іх, лепшых у рэспубліцы. У іх ліку — тры з Віцебскай вобласці: Браслаўскае, Глыбоцкае і Гарадоцкае. Падчас рэспубліканскай нарады-семінара, які адбыўся ў штабе-кватэры Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (г. Мінск) 12 кастрычніка, старшыням гэтых аб’яднанняў уручаны падзякі старшыні ФПБ і наборы памятных манет з адпаведнай сімволікай.profsouz

  Раней тэрытарыяльны ўзровень Федэрацыі завяршаўся на абласных аб’яднаннях, у лістападзе 2014 г. было прынята рашэнне пашырыць дыяпазон прадстаўніцта да ўзроўню раёнаў і гарадоў. Са студзеня 2015 г. з’явіліся раённыя (гарадскія) аб’яднанні, асноўная задача якіх — каардынацыя дзейнасці пярвічных арганізацый і аргструктур галіновых прафсаюзаў. З 28 галіновых рэспубліканскіх прафсаюзаў у выніку аб’яднання засталося 18, але яны сталі больш шматлікімі. Склад галіновых прафсаюзаў зараз адпавядае міністэрствам па відах дзейнасці. Гэта дазваляе прафсаюзам весці прамы дыялог па ахове правоў работнікаў прадпрыемстваў і ўстаноў з наймальнікамі і іх кіраўніцтвам.
На працягу чэрвеня-ліпеня прадстаўнікі ФПБ пабывалі ва ўсіх 138 раёнах. Па выніках аналізу каардынацыі прафсаюзнай работы і стане дзейнасці прафактыву старшыня ФПБ Міхаіл Орда адзначыў станоўчы ўплыў створанай структуры на актывізацыю прафсаюзнага жыцця, павялічэнне колькасці прафсаюзных арганізацый і рост аўтарытэту прафсаюзнага руху. Перад старшынямі райаб’яднанняў пастаўлены задачы далейшага ўдасканальвання дзейнасці: актыўны ўдзел у рашэнні сацыяльных пытанняў, абарона працоўных правоў членаў прафсаюзаў, маніторынг стану аховы працы і выплаты заробку, арганізацыя культурна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў.
Саша СЯМЁНАВА.
  На здымку: узнагароджаныя старшыні райаб’яднанняў прафсаюзаў Віцебшчыны: Ірына Дарошчанка (Гарадок), Павел Сільчонак (Браслаў), Вера Целіца (Глыбокае).



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *