Лепшыя песні — хлебаробам!

Эхо события

Нядзельным вечарам у Філіяле «Верамееўскі сельскі Дом культуры» адбыўся святочны канцэрт. Таленавітыя артысты парадавалі разнастайнымі нумарамі працаўнікоў сельскай гаспадаркі і ўсіх прысутных. Ва ўтульнай упрыгожанай зале хапіла месца дарослым і дзецям.


Мерапрыемства пачалося са знаёмства з галоўнымі героямі — Лявонам (Яўген Іваноў) і Лявоніхай (Вольга Жынь). Жанчына ўсё імкнулася папракнуць свайго мужа ў гультайстве ды раўнавала да іншых маладзіц. Кожны іх дыялог, хоць і быў эмацыйным, але хутка супругі прымірыліся і спявалі любімыя песні.
Вакальны калектыў «Сяброўкі» (кіраўнік — В. Жынь) і трыа «Сударушкі» (акампаніятар — Т. Шалудкевіч) выканалі мілагучныя творы «Колькі ў небе зор», «Крапива-лебеда», «На горе колхоз», «На вяселлі» і інш. Юныя частушачніцы Паліна Хіцёва і Дар’я Барысенка праспявалі жартоўныя прыпеўкі і павіншавалі гасцей. Гледачы ўсмешкамі і апладысментамі дзякавалі выступоўцам.
Удзельніцы творчага калектыву «Маскі» ў гумарыстычнай інсцэніроўцы паразважалі пра вядомыя музычныя кампазіцыі, якія штодзённа спявалі ў маладосці, і сучасныя, энергічныя, але з незразумелымі словамі. Загадчык Філіяла «Верамееўскі СДК» Святлана Каралёва і выканаўца Вольга Жынь бліскуча спелізадорную кампазіцыю «Что ж ты роза». Прыемным сюрпрызам для жанчын сталі музычныя нумары Вячаслава Вагайцава — (песні — «Упали звёзды на ладони», «Прилетай»).
Напрыканцы праграмы Святлана Каралёва ад сябе і ўсіх артыстаў павіншавала працаўнікоў сельскай гаспадаркі і ветэранаў галіны з прафесійным святам, пажадала моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і аптымістычнага настрою. Маленькія памочніцы ў нацыянальных касцюмах А. Каралёва і А. Амосава ўручылі памятныя падарункі гасцям свята В. Кір, Л. Амосавай, А. Івановай, М. Шаўлюга, М. Іванову, Т. Варховай, І. Івановай, В. Яўгененковай, А. Амосаву, В. Амосавай.
Усе прысутныя маглі ўбачыць выставу, дзе былі размешчаны Ганаровыя граматы, дыпломы і ўзнагароды, якімі калісьці за высокія паказчыкі былі адзначаны лепшыя хлебаробы і выдатнікі аграрнай галіны в. Верамееўка.
Канцэртная праграма ўдалася «на ўра». Самыя шчырыя словы і віншаванні прагучалі ў гонар працавітых гаспадароў сваёй зямлі.

Юлія ПРЫШЧЭПА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *