Верамееўцы на Каляды не сумуюць!

Эхо события

Падчас зімовых святаў заўсёды ёсць месца для песень, забаў, жартаў. Артысты філіяла «Верамееўскі сельскі Дом культуры» добра ведаюць пра гэта, таму яны з імпэтам ладзяць цікавыя мерапрыемствы.

Святлана Каралёва, загадчык гэтай установы, расказала, што напярэдадні Раства ў Доме культуры праводзілася інсцэніраванае прадстаўленне «Ай да калядкі». Пасля яго ўдзельнікі-калядоўшчыкі прайшліся па верамееўскіх вулачках. Галоўныя персанажы калядавання — Мядзведзь, Каза, Механоша, Цыганка і інш. прывіталі аднавяскоўцаў, пад задорныя гукі гармоніка выконвалі песні і жадалі дабрабыту гаспадарам.


13 студзеня ў Доме культуры прайшоў навагодні канцэрт. Вядучая Алена Салаўёва адзначыла, што ў гэты час штогод адбываецца маленькі цуд, калі ў свята зноў стукае ў дзверы да людзей — Стары Новы год. Гэта добрая магчымасць падтрымаць прыўзняты настрой. Выканаўцы Вольга Жынь, Хрысціна Кузьменка, Ірына Іванова, а таксама калектыў «Сяброўкі» ўдала справіліся з гэтай задачай. Гледачы гарачымі апладысментамі аддзячылі музычныя нумары Вячаслава Вагайцава і Дзяніса Давыдзенкі, а таксама разам з артыстамі праспявалі знаёмыя песні «Белым снегом» і «Потолок ледяной». Інсцэніраваныя мініяцюры «Матылёк», «Штанга» тэатральнага калектыву «Маскі» выклікалі смех і замілаванне жыццярадасным Клоўнам.


Канцэртная праграма завяршылася шчырымі словамі А. Салаўёвай пра важную звычку — умець радавацца кожнаму святу, адыходзячы ад жыццёвых пытанняў і праблем. Усе ўдзельнікі павіншавалі гасцей з надыходам Старога Новага года і завяршылі свой выступ песняй.

Юлія ПРЫШЧЭПА.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *