«Бараньскія музыкі»

Актуальное Культура Таланты и поклонники

XXV фестываль аматараў народнай песні і творчасці прайшоў 30-31 кастрычніка ў горадзе Барані Аршанскага раёна. У ім прынялі ўдзел фальклорныя калектывы з усіх куткоў Віцебшчыны. Фестываль штогод праводзіцца з мэтай развіцця і папулярызацыі народнай творчасці, падтрымкі творчых калектываў і майстроў народных рамёстваў, павышэння іх мастацкага ўзроўню, пашырэння і ўзбагачэння рэпертуара лепшымі ўзорамі народнай музыкі і песен. На працягу двух дзён артысты дэманстравалі сваё майстэрства. Сярод удзельнікаў фестывалю быў і наш зямляк — Уладзімір Шакуцёў. Менавіта ён стаў лаўрэатам I ступені ў намінацыі «Індывідуальны выканаўца». На суд журы і гледачоў Уладзімір прадставіў кампазіцыі ў аўтарскай апрацоўцы «Вясковая полька» і «Найгрышы». Мы ганарымся нашым таленавітым земляком і жадаем яму моцнага здароўя, натхнення, творчых поспехаў і далейшых перамог!
Алена КРАЎЦОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *