У маленькай школе талентаў хапае

Актуальное Образование

У ДУА «Віраўлянскі дзіцячы сад-пачатковая школа» налічваецца 12 навучэнцаў у 1-3 класах і 9 дашкольнікаў. Іх вучаць і выхоўваюць вопытныя педагогі, знаходзячы індывідуальны падыход да кожнага дзіцяці. Пра цікавую дзейнасць расказала намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы В. Ерамеева.
— Наша школа лічыцца беларускамоўнай, таму мы шмат увагі надаём менавіта моўнай культуры. Праводзім заняткі і ўрокі, выкарыстоўваючы багаты скарб вуснай народнай творчасці. Напярэдадні навагодніх святаў знаёмім дзетак з каляднымі абрадамі, гульнямі, песнямі. Гэта вельмі цікавіць іх! Таксама ўпрыгожваем класы, афармляем школьную фотазону, ствараем святочныя ўпрыгожванні, паштоўкі, — расказала Валянціна Анатольеўна.
Таленавітыя школьнікі з цікавасцю ўдзельнічаюць у творчых конкурсах «ТэхнаЕлка‑2021», «Калядная зорка», «Зялёны дом», прадстаўляючы арыгінальныя аб’екты, якія высока ацэньваюць арганізатары. Сярод самых актыўных вучняў — Дар’я Тоўпенец, Паліна Князева, Ганна Лебедзева, Яраслаў Сняжкоў, Святаслаў Баравік. Поспехаў вам, маленькія майстры!

Юлія ПРЫШЧЭПА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.