У Гарадку прайшла беларуская дыктоўка

Досуг

 

19 лютага ў чытальнай зале Гарадоцкай цэнтральнай бібліятэкі прайшла беларуская дыктоўка, прысвечаная Міжнароднаму Дню роднай мовы. Да ўсіх, хто прыйшоў на мерапрыемства, звярнулася Вольга Данілава, загадчык аддзелам абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі. Яна расказала кароткую гісторыю заснавання Дня роднай мовы. Тэкст «Роднае слова» чытала загадчык Гарадоцкім раённым вучэбна-метадычным кабінетам Алена Кулакова. Пасля напісання дыктанта ўдзельнікі праверылі складаныя арфаграмы і знакі прыпынку. Яны падзякавалі за магчымасць  дакрануцца да беларускай мовы арганізатару мерапрыемства.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *