З ДНЁМ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ!

Актуальное

Паважаныя гарадакчане! Дарагія ветэраны вайны і працы!

Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам — Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Дата 3 ліпеня ўвайшла ў гісторыю Беларусі яркай старонкай гераічнасці франтавікоў і працаўнікоў тылу, партызан і падпольшчыкаў, якія вызвалілі краіну ад фашысцкіх захопнікаў, прынеслі свабоду свайму народу, абаранілі незалежнасць Радзімы. Гэта свята нашай радасці, гонару і мужнасці!
У ліку тых, хто прымаў удзел у вызваленні беларускіх гарадоў і вёсак ад фашыстаў, былі тысячы нашых землякоў. Наш святы абавязак — памятаць і паважаць мужнасць і самаадданасць нашага народа-пераможца, захоўваць і прымнажаць яго здабыткі, падтрымліваць мір, умацоўваць нацыянальную бяспеку і суверэнітэт беларускай дзяржавы.
Дзень Рэспублікі — гэта свята ўсіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, жаданне працаваць для яе росквіту, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.
Дарагія гарадакчане! У гэтыя светлыя і радасныя дні жадаем усім вам моцнага здароўя, вялікага сямейнага шчасця, міру, узаемаразумення, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю, цяплом, поспехамі і новымі дасягненнямі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

 

Дарагія жыхары раёна!

Ад усёй душы віншую вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 77-й гадавінай вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Кожнаму з нас дарагая памяць пра тых, каму мы абавязаны шчасцем жыць у свабоднай краіне, спакойна гадаваць дзяцей і мірна працаваць. Гэты мір дастаўся нам вельмі высокай цаной — мільёнамі чалавечых жыццяў. Урокі гісторыі важна памятаць, каб не паўтараць памылак зноў. У гэты дзень мы аддаем даніну павагі і памяці загінуўшым воінам, дзякуем ветэранам за іх вялікі подзвіг, узгадваем добрым словам пасляваеннае пакаленне, якое аднавіла краіну з руін, заклаўшы трывалы падмурак для яе будучага дабрабыту. Жадаю ўсім вам моцнага здароўя, міра, дабра і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены радасцю і душэўным цяплом!
Ірына ПАЛЯКОВА,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *