На Гарадоччыне вясковыя жыхары захавалі традыцыю «Пахаванне Дзеда»

Это интересно

Традыцыі існуюць розныя, а некаторыя нават могуць сучаснаму чалавеку падацца крыху жахлівымі і ненатуральнымі. Вось, напрыклад, старадаўняя традыцыя «Пахаванне Дзеда», якая і на сённяшні дзень існуе на тэрыторыі Даўгапольскага сельсавета, заснавана на трагічным выпадку — раптоўнай смерці Дзеда, які падавіўся косткай.

Жыццё і смерць заўжды ідуць побач, гэта натуральныя працэсы, верагодна, таму нашы продкі і маглі праз прызму гумару падаць гэтую падзею.


Такога кшталту праводзіны зімы — адметнасць нашага Гарадоцкага раёна, нездарма некалі пісалі ў сетцы Інтэрнэт, што паўсюль пудзіла на Масленку спальваюць, і толькі ў Гарадоцкім раёне закапваюць. Сапраўды, такая вось адметнасць.


Дарэчы, вельмі трапна гумар, месцамі чорны, перапрятаецца з народнымі традыцыямі. Гэта і галашэнне, і памінанне, а напрыканцы нават частушкі пад гармонь. Так і жылі раней: прыйшло гора — плакалі, а калі ёсць, над чым пажартаваць — смяяліся.

Юлія РУДЗЯКОВА, фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *