У межах Дня беларускага пісьменства плануецца шмат цікавых мерапрыемстваў. Уключаны у багатую і насычаную праграму экскурсіі “Па вераніцынскім мясцінам”, падчас якіх усе жадаючыя змогуць пабываць на радзіме нашага знакамітага земляка, аўтара паэмы “Тарас на Парнасе” Канстанціна Вераніцына .
Адна з кропак турыстычнага маршруту — дуб-волат.
Днямі народны калектыў “Глейна” правёу тут канцэртную праграму, якая складалася з фальклорных песен Гарадоччыны.