Міжнародны дзень роднай мовы у раённай бібліятэкі

Актуальное Духовность Мир детства Образование Патриотическое воспитание

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, а таксама выхавання нацыянальнай самасвядомасці, любові да беларускай мовы, 21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў аддзеле дзіцячай і юнацкай літаратуры раённай бібліятэкі адбылася вандроўка па старонках кніг беларускіх загадак пад назвай “Загадкі сеем як зярняткі, каб ураджай сабраць багаты”, на якое завіталі маленькія выхаванцы дзіцячага садка №2.

Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі і загадкамі.

Таксама выхаванцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў вясёлых гульнях «Сыр у мышалоўцы», «Назаві адным словам», «Знайдзі свой домік», «Бусел і жабкі». Напрыканцы сустрэчы адбыўся паказ беларускіх мультфільмаў «Піліпка», «Дзед» і інш.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *