Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе вернікаў каталіцкай канфесіі з Вялікаднем

Актуальное

Дарагія жыхары Віцебшчыны!

Шчыра віншуем вернікаў каталіцкай канфесіі са святам Вялікадня!

Велікодныя святы – найважнейшыя і самыя старажытныя ў хрысціянскім свеце. Уваскрэсенне Хрыста – гэта таямніца, якая надае сэнс веры, услаўляе перамогу дабра над злом, умацоўвае чалавека ў яго шчырым памкненні да вечнага жыцця.

Спрадвеку хрысціянства зʼяўляецца апорай дзяржавы ва ўмацаванні адзінства і ладу ў нашым грамадстве і трывалым фундаментам духоўнасці народа, аказвае значны ўплыў на фарміраванне каштоўнасцей і ідэалаў. Жыхары Прыдзвінскага краю з надзеяй і верай выказваюць свае памкненні да адданай працы на карысць Радзімы, да захавання паразумення і згоды паміж людзьмі.

Няхай вялікая ўрачыстаць Уваскрэсення Хрыста прынясе ў кожны дом, кожную сям’ю святло і цяпло, духоўную раўнавагу і аптымізм! Жадаем вам здароўя, шчасця і дабрабыту, поспехаў у справах на карысць роднай Віцебшчыны і краіны!

З павагай,

А. М. Рагожнік, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта

Д. У. Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *