А ці ведалі вы, што сёння адзначаецца дзень беларускага ручніка? Гэты прадмет побыту ва ўсе часы нёс у сабе не толькі прадметна—матэрыяльны сэнс, але і глыбокі духоўны. Ручнік — сімвал чысціні, прыгажосці і праўды.
І менавіта сёння супрацоўнікі бібліятэкі арганізавалі выставу рушнікоў. Іх у экспазіцыі на сёння 11. А адзін з іх на сам рэч унікальны, бо яму больш за сто год! Старажытны рушнік прынесла для выставы мясцовая жыхарка Тамара Юдова, якая расказала, што выткала палатнішча яшчэ яе бабуля. Вось такая сувязь пакаленняў.
— Вельмі важна захоўваць традыцыі і звычаі нашых продкаў. Упэўнена, што і дзецям, і дарослым будзе прыемна убачыць рэчы, якія створаны ўмелымі рукамі, з любоў і пашанай, — адзначыла старшыня Вайханскага сельвыканкама Лілія Грузневіч.