Карэспандэнты раённай газеты прайшліся па вулачках Дня беларускага пісьменства.

Актуальное День белорусской письменности 2023 Эхо события

Карэспандэнты раённай газеты прайшліся па вулачках Дня беларускага пісьменства. Адразу адзначым, што ўражанняў засталося вельмі многа! Нездарма мясцовыя жыхары выказвалі думку, што не пазналі б родны Гарадок, каб не ведалі пра маштабнае свята. Усё гудзе песнямі, танцамі і, канечне ж, творчасцю. Стылізаваныя касцюмы, прыгожыя хлопцы і дзяўчаты — прыкладна такі ён, дух фестываля слова ў Гарадку. Спрадвеку Гарадок быў рамесніцкім, а затым – прамысловым мястэчкам. Больш за ўсё гарадакчане атрымалі поспех у ганчарным рамястве. Найбольшае развіццё гэты промысел атрымаў у XIX – першай палове ХХ стагоддзя, калі ў мястэчку сталі стварацца ганчарныя арцелі, пазней пераўтвораныя ў цэхі, якія мясцовыя жыхары называлі проста «ганчаркай». Гарадоцкая кераміка адрознівалася прастатой і пластычнасцю формаў і светлым тэракотавым колерам з адценнямі фіялетавага і карычневага. У асноўным майстры выраблялі керамічныя вырабы гаспадарчага прызначэння – гаршкі, збаны, глякі, гладышы, міскі, якія сёння, нажаль, выйшлі з ужытку на сучаснай кухні. У прамысловых маштабах гарадоцкая кераміка больш не вырабляецца, але ганчарнае кола круціцца ў мясцовым доме рамёстваў. Характэрна, што старое рамяство ў сучасным Гарадку адрадзілі ганчары-жанчыны.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *