Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з ХХХ юбілейным Днём беларускага пісьменства

Актуальное День белорусской письменности 2023 Эхо события

Кіраўніцтва Віцебскай вобласці віншуе з ХХХ юбілейным Днём беларускага пісьменства

Гарады вобласці – стражытны Полацк, Орша, Паставы, Глыбокае, ганарова сустракалі гэтае адметнае свята. Сёлета пачэсная роля стаць сталіцай Дня беларускага пісьменства выпала Гарадку, і ў гэтыя дні ўсе культурныя шляхі вядуць на Гарадоцкі парнас. У межах свята пройдуць дзясяткі цікавых мерапрыемстваў, якія адлюструюць нацыянальнае мастацтва мінулага і цяперашняга часоў.

З кожным годам фестываль развіваецца, набывае новыя рысы, дэманструе дасягненні роднага слова, натхняе творчых людзей.
Гарадок сустракае гасцей абноўленымі скверамі і паркамі, добраўпарадкаванымі вуліцамі і будынкамі.

Няхай гучыць роднае матчына слова на прасторах нашай краіны! Са святам, дарагія землякі і шаноўныя госці! Жадаем усім міру, добрага здароўя, шчасця і поспехаў! У добры шлях, фестываль!



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *