Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Гарадоцкія чытанні – 2023”, прысвечаная дню беларускага пісьменства, праходзіць зараз на базе сярэдняй школы № 2 Гарадка імя Аляксандра Сабалеўскага.

Актуальное День белорусской письменности 2023 Эхо события

Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Гарадоцкія чытанні – 2023”, прысвечаная дню беларускага пісьменства, праходзіць зараз на базе сярэдняй школы № 2 Гарадка імя Аляксандра Сабалеўскага. Дадзены праект увасобіўся ў рэальнасць дзякуючы сумесным намаганням Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Віцебского абласнога выканаўчага камітэта і Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта.
З прывітальным словам, а таксама перышым дакладам на канферэнцыі выступіў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Бузоўскі.
Прыемна адзначыць, што ўрачыстай часткай мерапрыемства стала ўзнагароджанне гарадакчан, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне беларускай спадчыны. Падзякі ўручаў дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, доктар архітэктуры, прафесар, акадэмік НАН Беларусі Аляксандр Лакотка. Моладзь таксама адзначыла старшыня Гарадоцкага райвыканкама Ірына Палякова.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *