Кiраўнiцтва Гарадоцкага раёна віншуе католікаў са святам Вялікадня

Актуальное Событие Социум

ВІНШАВАННЕ

Паважаныя жыхары Гарадоччыны!
Сардэчна віншуем усіх хрысціян са Светлым
Хрыстовым Уваскрэсеннем! Гэтае хрысціянскае
свята напаўняе наша жыццё і нашы сэрцы
духоўнымі сіламі, верай і надзеяй, дабром
і цярпеннем.
Велікодныя сямейныя традыцыі аб’ядноўваюць людзей,
ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме. Святло
доўгачаканага свята нагадвае нам пра галоўныя жыццёвыя
каштоўнасці, наколькі важныя для чалавека каханне
і здароўе, дабрабыт блізкіх і сяброў.
У гэтыя святочныя дні шчыра жадаем вам шчасця і радасці,
веры і ўзаемаразумення! Няхай Велікодныя ўрачыстасці
прынясуць душэўны спакой і святло ў вашы сем’і, шчырасць
і дабро ва ўзаемаадносіны!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *