Для выхаванцаў дзіцячага садка №2 г.Городка прайшла літаратурная гадзіна «Чытаем на роднай мове»

Актуальное

У чытальнай зале аддзела дзіцячай і юнацкай літаратуры для выхаванцаў дзіцячага садка №2 прайшла літаратурная гадзіна «Чытаем на роднай мове».Падчас мерапрыемства бібліятэкар пераказала беларускую народную казку «Коцік, пеўнік і лісіца», а таксама апавяданне Л.Улашчанкі «Хованкі». А яшчэ дзеці ўдзельнічалі ў такіх гульнях, як «Назаві адным словам», «Кветкі і садоўнік», «Скажы па-беларуску», «Жывы – нежывы», «Маша», «Церамок». Адгадвалі загадкі і выканалі творчае рухомае заданне «Ператварыся ў казачнага героя». Напрыканцы мерапрыемства дзеці з задавальненнем паглядзелі лялечны спектакль «Разумны пеўнік».



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *